Общество

Варшаўскія праваахоўнікі агучылі версію прычынаў смерці беларускага актывіста Змітра Каспяровіча

На думку следчых, ён упаў з лесвіцы.

Прычынай смерці ў Варшаве беларускага апазіцыйнага актывіста Змітра Каспяровіча стаў пералом аснавання чэрапа. Польскія праваахоўнікі лічаць, што адбыўся няшчасны выпадак. Пра гэта Еўрарадыё расказалі сябры загінулага палітуцекача.

Па версіі праваахоўнікаў, Каспяровіч атрымаў траўму (імаверна, упаў з лесвіцы), але здолеў устаць, падняцца на два паверхі і трапіць у сваю кватэру. Там яго знайшлі мёртвым праз тры дні пасля здарэння.

Нагадаем, што пра смерць Каспяровіча стала вядома 21 чэрвеня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(1)