«Мікалай Статкевіч стаў ахвярай гвалтоўнага знікнення і адвольнага затрымання»
Гэта адзначылі незалежныя эксперты ААН, якія 23 верасня выступілі з рэзкай заявай з нагоды знікнення палітзняволенага.
Асноўныя тэзы заявы публікуе тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай.
1. Эксперты падкрэслілі, што рэжым абавязаны неадкладна паведаміць праўду пра яго лёс, месцазнаходжанне і стан здароўя.
2. Спроба гвалтоўнага выправаджэння Статкевіча парушае артыкул 12 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які Беларусь ратыфікавала яшчэ ў 1973 годзе. Эксперты таксама адзначылі, што ў дзеяннях рэжыму Лукашэнкі могуць угледжвацца прыкметы злачынстваў супраць чалавечнасці, пра што ўжо заявіла Літва ў сваёй перадачы матэрыялаў у Міжнародны крымінальны суд.
3. Асаблівую ўвагу эксперты звярнулі на стан здароўя 69-гадовага палітыка, які яшчэ з лютага 2023 года ўтрымліваўся ў поўнай ізаляцыі і падвяргаўся жорсткаму абыходжанню.
4. Эксперты нагадалі Мінску пра неабходнасць прывесці «антыэкстрэмісцкае» заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў:
— Як толькі стала вядома пра тое, што Мікалай Статкевіч адмовіўся ад прымусовай дэпартацыі з краіны і з ім знікла сувязь, мы неадкладна праінфармавалі пра гэта Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі.
Мы настойваем на тым, каб прадстаўнікі рэжыму неадкладна далі інфармацыю пра лёс Мікалая Статкевіча, і спынілі практыку гвалтоўных знікненняў, адвольных затрыманняў і палітычна матываваных пераследаў.
Беларусь абавязаная выканаць свае міжнародныя абавязанні і пакласці канец рэпрэсіям у дачыненні да грамадзянаў, чыё адзінае «злачынства» — іх імкненне да свабоды і дэмакратыі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное