Маляваныча не ўпусцілі ў Грузію
Акцёр Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) ляцеў у Кутаісі з Польшчы. Яму адмовілі ва ўездзе ў Грузію.
Пра гэта «Салідарнасці» паведаміла заснавальніца культурніцкай прасторы «Аксяродак» Аксана Акуневіч.
У інтэрв’ю «Салідарнасці» акцёр расказаў, як усё адбывалася:
— Прычын мне не тлумачылі. Спачатку ў мяне была затрымка на пашпартным кантролі, хутчэй за ўсё я проста быў у нейкай базе. Хвілін 15 мы стаялі, пакуль не прыйшоў чалавек і не адвёў мяне ў асобны пакойчык. Пытаюся: «Гэта дапрос?» — «Не, проста размова». І пачалося: дзе, куды вы едзеце, да каго, адкуль, хто вы і іншые. Я ўсё расказваў, як піянер «чэсна». Сказалі пачакаць, пашпарт у іх застаўся.
Пасля гадзіны чыкання акцёру далі паперу на грузінскай мове.
— Кажуць: «Прабачце, вы не можаце ўехаць у Грузію». — «А прычыны?» — «Прычыны не маем магчымасці вам сказаць». Раніцай а шостай мяне пасадзяць на самалёт у Варшаву.
У дакуменце, які выдалі Ждановічу сказана, што ён не мае права знаходзіцца ў Грузіі, сярод падстаў адзначана «іншыя прычыны».
Акцёр падзяліўся свежым фота з пакойчыка, куды яго адправілі чакаць рэйса на Варшаву.
А таксама хачапуры, якім яго накармілі грузіны.
Пасля эвакуацыі з Беларусі акцёр пэўны час жыў у Грузіі, пасля пераехаў у Польшчу.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное