«Квіткі.бай» ліквідуюць
Як стала вядома Бюро, юрыдычная асоба найбуйнейшага сэрвісу па продажы білетаў «Квіткі.бай» – «Квіткі Бел» – знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.
Рашэнне ўласнікаў аб ліквідацыі датуецца 17 верасня.
Напрыканцы жніўня «Наша Ніва» паведаміла са спасылкай на свае крыніцы, што кіраўніцтва кампаніі было затрыманае – старонкі «Квіткі.бай» у сацсетках былі выдаленыя, а мабільныя тэлефоны супрацоўнікаў недаступныя.
Праца сайта пасля «тэхнічнага збою» ўсё ж была адноўленая, аднак з'явілася паведамленне, што«Квіткі.бай» часова не рэалізуе білеты, а па ўсіх пытаннях пакупнікоў накіравалі да арганізатараў мерапрыемстваў.
Мяркуецца, што затрыманне супрацоўнікаў сэрвісу можа быць звязанае з чатам «ОргBY», які прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем». Паводле версіі КДБ, да гэтага чату меў дачыненне дырэктар «Квіткі.бай» Аляксандр Касінскі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное