Конвейер репрессий. Журналиста Данила Полянского осудили на 10 лет за «измену государству». В Беларуси плюс восемь политзаключенных
Хроника политического преследования 7 августа.
Журналіста Даніла Палянскага асудзілі на 10 гадоў за «здраду дзяржаве»
Справу супраць журналіста-фрылансера Даніла Палянскага разглядаў Брэсцкі абласны суд. Беларуская асацыяцыя журналістаў даведалася, што судовы працэс распачаўся ў сярэдзіне ліпеня 2025 года і праходзіў у закрытым рэжыме. Прысуд прагучаў 25 ліпеня.
У выніку некалькіх пасяджэнняў Брэсцкі абласны суд прызнаў Даніла Палянскага вінаватым у «здрадзе дзяржаве» (паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса РБ) і прыгаварыў да 10 гадоў пазбаўлення волі.
У дадатак суд прызначыў сплаціць на карысць дзяржавы штраф памерам 500 базавых велічынь — на сёння гэта 21 000 рублёў (прыблізна 7135 USD). Праз «засакрэчанасць» судовага працэсу уласна сутнасць абвінавачанняў, высунутых супраць журналіста, так і застаецца невядомай.
Журналіст-фрылансер Даніл Палянскі быў затрыманы, найверагодней, 19 верасня 2024 года пасля вяртання на радзіму з Расіі. Дакладная дата невядомая, але пазней з ім знікла сувязь.
На пачатку верасня Даніл Палянскі ездзіў у Расію да сваякоў. У дарозе здарыўся інцыдэнт з расійскімі сілавікамі. Яго аўтамабіль спынілі супрацоўнікі расійскай ФСБ і пасля звінавацілі ў адміністрацыйным парушэнні за непадпарадкаванне — нібыта ён адмовіўся паказваць дакументы.
— Даніл казаў, што на той момант яго пашпарт быў у руках расійскага сілавіка, таму быў намераны абскардзіць адміністрацыйны штраф, — распавядаў адзін са знаёмых Палянскага. — Пазней, калі ён вярнуўся ў Брэст, яго затрымалі супрацоўнікі КДБ.
Ад пачатку меркавалася, што затрымалі за нейкае адміністрацыйнае правапарушэнне. Але праз некалькі тыдняў стала вядома, што супраць журналіста распачалі крымінальную справу. Да суда яго трымалі пад вартай у брэсцкім СІЗА.
Данілу Палянскаму 54 гады. У якасці відэааператара ў свой час супрацоўнічаў з дзяржаўнымі і камерцыйнымі тэлеканаламі, а таксама з незалежнымі рэгіянальнымі сайтамі. У апошнія гады быў вядомы ў Брэсце як валанцёр пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».
52‑летнюю минчанку добавили в список «экстремистов»
52-летней минчанке Марине Мазовке присудили срок в колонии в условия общего режима и добавили в список «экстремистов».
По информации Вясны, женщину задержали 16 сентября 2024 года. Ее осудили по статье о призывах к действиям, направленным на причинение вреда национальной безопасности Республики Беларусь (часть 3, статьи 361 УК), однако точный приговор ей неизвестен.
Женщину признали политзаключенной, она находится в ИК-4.
В Беларуси плюс восемь политзаключенных
Правозащитники назвали их имена. Это Анастасия Горчакова, Анастасия Сикирская, Павел Алексеев, Александр Здоровеннов, Ричард Логвинов, Валентин Никишин, Екатерина Дерюго, Ян Пацюпа.
Читайте еще
Избранное