Наогул, да словаў цяпер ставяцца не так пільна, як у часы халоднай вайны, калі паміж СССР і ЗША былі напружаныя адносіны.
Рэйган называў СССР «імперыяй зла», але не больш за тое.
Прзэзідэнт ЗША прызначыў Джона Коўла спецпасланнікам па Беларусі і паведаміў, што той працуе над вызваленнем яшчэ адной групы беларускіх палітвязняў — іх Трамп называе «закладнікамі». Разам з тым у гэтым допісе Лукашэнка быў названы «глыбокапаважаным прэзідэнтам». Як гэта наогул спалучальна?
Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч мяркуе, што ва ўмовах, калі словы і заявы дэвальваваліся, нічога дзіўнага ў такой рыторыцы палітыкаў і дыпламатаў няма.
— Вось Лукашэнка груба вылаяўся на адрас Злучаных Штатаў, але гэта ніяк не паўплывала на стаўленне ЗША да беларускага трэку, да перамоўнага працэсу, — зазначыў Карбалевіч у эфіры Обычного утра.
— Калісьці (і не так даўно) прэзідэнт ЗША Джо Байдэн называў Пуціна забойцам — і гэта яшчэ да пачатку вайны ва Украіне. У былыя часы гэта — скандал, першы крок да прыпынення дыпламатычных адносінаў. Сёння — як бачым, не.
Дый заявы Дональда Трампа, скажам так, не адрозніваюцца вялікай паліткарэктнасцю.
Наогул, да словаў цяпер ставяцца не так пільна, як у часы халоднай вайны, калі паміж СССР і ЗША былі напружаныя адносіны.
Рэйган называў СССР «імперыяй зла», але не больш за тое.
Цяпер магчыма тое, што раней нельга было сабе ўявіць. Таму я не звяртаў бы ўвагу на словы. Больш важныя справы.
На думку аглядальніка, ЗША у замежнай палітыцы сёння кіруюцца не традыцыйнымі інстытутамі, кшталту амбасады, а дзейнічае праз спецпасланнікаў па пэўных кірунках.
А прызначэнне Коўла спецпасланнікам па Беларусі (г.зн. вылучэнне беларускага трэку асобна) і тое, што Трамп працягвае публічна згадваць нашу краіну, сведчаць: «вага беларускага пытання ў замежнай палітыцы Штатаў прынамсі не змяншаецца».
У свеце дзясяткі краін, дзе ёсць палітвязні — але іх лёс Вашынгтон не надта хвалюе. А вось беларускія палітвязні — іншае пытанне.
— У заяве Трампа гэта фактычна адзіны пункт на парадку дня, пра які ён згадаў у адносінах з Мінскам, — зазначае Валер Карбалевіч.
На яго думку, справа далёка не толькі ў жаданні Трампа атрымаць нобелеўскую прэмію міра, як і не ў тым, што асабіста Лукашэнка здолеў чымсьці запасці ў сэрца аднаго з самых уплывовых палітычных актараў:
— Чаму менавіта беларускія палітвязні цікавяць Вашынгтон? З шэрагу чыннікаў. Гэта тлумачыцца і геапалітычным месцам Беларусі на сусветнай мапе, і тым, што ўвага міжнароднай супольнасці, праваабаронцаў да гэтай тэмы значна большая.
Варта аддаць належнае таксама лабісцкім здольнасцям беларускай апазіцыі: кіраўніцтва Офісу Святланы Ціханоўскай, АПК змаглі данесці да Вашынгтона гэтую праблему больш эфектыўна, чым апазіцыя і праваабаронцы іншых краін, дзе палітвязні існуюць не ў меншай колькасці.
Акрамя ўсяго іншага, тут і пытанне пра вайну ва Украіне, і спроба бачыць у Мінску дадатковы канал сувязі з Масквой. Можа, Трамп кіруецца і іншымі меркаваннямі, бачыць тое, чаго мы не бачым. То бок, тут проста, адным сказам не патлумачыш, у чым інтарэс ЗША.
Читайте еще
Избранное